Старонка:Хлопчык з-пад Гродна (1940).pdf/77

Гэта старонка не была вычытаная

Не чапаюць нас.
Лёгка ў катарынцы
Мы лісткі нясем.
Беднякам гасцінцы
Спрытна раздаем.

XIX

Ах вы, птушаняты
Белыя, бы снег!
Вас прасілі ў хаты
Людзі на начлег.
Нібы рой пчалінак,
Лёталі ў прастор —
У сяло, на рынак,
На батрацкі двор!
Лёгка ў сэрца лезлі,
Нібы іскры ў стог.
Малатком жалезным
Грукалі ў парог.
З рання і да рання
Вы будзілі люд.