Старонка:Хлопчык з-пад Гродна (1940).pdf/78

Гэта старонка не была вычытаная

Звалі на паўстанне
З-пад ярэмных пут.
Вы, мае лістоўкі,
Шчырыя сябры,
Здзекам у маёнтках
Лік вялі ў бары.
У агні купалі
Шляхцюкоў, паноў,
Аздаблялі балі
Музыкай агнёў.
Песцілі нянавісць
К беламу арлу.
Сум глушыла радасць
І святло-імглу.
Выраслі на славу
Праўды каласы,
Торгалі ў Варшаве
Пана за вусы.