Старонка:Хлопчык з-пад Гродна (1940).pdf/79

Гэта старонка не была вычытаная

XX

Ходзіць, бродзіць восень,
Свішча над ракой.
Панскі бровар — вось ён
На гары крутой!
Комін лезе ў неба,
Высіцца да хмар.
Над вільготнай глебай
Лісцяны пажар.
Лісце мігаціцца,
Коўдрай сцеле гаць.
Гэй, Кастрычнік мчыцца,
Трэба святкаваць!
Плача і рагоча
Бура на гумне.
Вось ідзе рабочы
Спешна да мяне.
Ён мне у дуброве
Штосьці даў тады.
Я напагатове,
Слухаю ўсягды!