Старонка:Хлопчык з-пад Гродна (1940).pdf/80

Гэта старонка не была вычытаная

Слепа плыве ночка
Цёмнаю ракой.
Зрэбная сарочка
Простая на ёй.
Комін высачэзны.
Нізкі шэраг стрэх.
Лазіў я гарэзны
Аж на самы верх.
Надыходзіў золак,
Я пайшоў адтуль.
Я пабрыў да ёлак
На адну вярсту.
Мой высокі комін,
Дзе маячыш, дзе?
Бачу сцяг чырвоны
Ў небе заірдзеў.
Палыхае, ззяе —
Проста любата!
Птушкай пазіраю
Пільна з-за куста.
Каля рэчкі слізка,
Слізка ля ракіт.