Старонка:Хлопчык з-пад Гродна (1940).pdf/83

Гэта старонка не была вычытаная

Голас баравы.
Чарадзейка-скрынка —
Радыё маё!
Чаравала скрыпкай
Ты маё жыццё.
Грэла вечным сонцам
Ноччу, як і днём.
Бы на самалёце,
Мчаўся над Крэмлём.
Бачыў вежы, зоркі,
Зіхацеў рубін.
Сталіна гаворку
Чуў жабрацкі сын.
Катарыншчык любы,
Добры, залаты,
Ратаваў ад згубы,
Шчасце даў мне ты!
А вайна тым часам
Кралася, як звер.
Раптам пачалася,
Помню як цяпер.
Гаварыў калісьці