Старонка:Хлопчык з-пад Гродна (1940).pdf/90

Гэта старонка не была вычытаная

Трупы пакідаў.
Помніш маю матку?
Помніш яе смерць?
Пачакай, мой гладкі!
Пачакай, шальмец!
З карабіна бухнуў.
Вышаў добры толк:
Раніў пана ў вуха,
Еш баравічок!
Едзе на машыне —
Уцякае гад.
Лопнулі ўсе шыны.
Гэй, пастой! Назад!
Ты дазволь нам, пане,
Ягад назбіраць,
На тваёй паляне
Крапівы нажаць;
Крапівой пагонім
Мы цябе на мост
Ды адтуль — на гоні,
З гоней — на пагост.