Старонка:Хлопчык з-пад Гродна (1940).pdf/95

Гэта старонка не была вычытаная

З нашых строіў кпіны,
Паднімаў на смех,
Што калёсы з гліны,
Што з фанеры верх.

XXV

Ля дарогі ў гаі
Прытаіўся звер.
Ён адтуль страляе —
Польскі афіцэр.
Калі ёсць ахвота —
Маеш! Во! Глытай!
Нашы самалёты
Голяць панскі гай.
Змоўклі афіцэры.
Там ужо курган.
Кепскія паперы.
О, пшэпрашам, пан!
Зыбіць зыбкі вецер,
Трэпле хвалі ён.
Цягне вецер з веццяў