Старонка:Хлопчык з-пад Гродна (1940).pdf/97

Гэта старонка не была вычытаная

Цэліцца святы.
Ну й хлапчук вясёлы!
Ну й адважны ты!» —
І яшчэ гаворыць
Слаўны камандзір:
«У вадзе наробяць
Чэрці многа дзір!
Мы-б іх адным махам,
Але там народ.
Будзе многа страху,
Будзе многа шкод».
Хвалі гралі, млелі,
Мылі берагі.
Хвалі шапацелі:
«Толькі без крыві!»
Не фарбуем рэчкі
Мы крывёй людской,
А фарбуем вечнай
Алаю зарой.
Родны сіні Нёман,
Ты не адзінок.