Старонка:Хлябцэвіч Цётка.pdf/4

Гэта старонка не была вычытаная

Бягучыя падзеі—як 9-га студзеня,—павялічыўшыя рэволюцыйны рух сярод пролетарскіх мас у зьвязку з іх агульным бяспраўным станам, Цётка скарыстала тады з агітацыйнай мэтай, што на простай беларускай мове прыбліжала яе творы да шырокіх мас. Гэтак, у вершы "Хрэст на свабоду" чытаем:

Ў Пецярбурзе зьмерлі людзі:
Ім прашылі куляй грудзі,
Бо то зь песьняй і з алтарам
Пайшлі з папом перад царам.
А цар сыпнуў, як бы зь неба,
Тысяч куляў – так і трэба!

* * *


Дурняў хрысьцяць на свабоду,
Цар навуку даў народу,
Паказаў ім, як-бы з неба,
Што больш цара не патрэба.

Народ зразумеў, як трэба здабываць сабе свабоду; вочы працоўных, верыўшых яшчэ ў цара, расчыніліся. Гэтае асьведамленьне масамі неабходнасьці рэволюцыйных сродкаў барацьбы з царызмам выражана ў словах таго самага вершу:

Трэба шроту, бомбаў, стральбаў,
Трэба біць нам гэтых шэльмаў;
Чуе яшчэ голас з неба,
Што цара павесіць трэба!

* * *


З тэй пары Масква, Варшава,
Рыга, Вільня, Бак, Лібава,
Беларусь, Літва, Расея
Гоняць вон цара-зладзея.
Народ чуе голас з неба,
Што больш цара не патрэба.

* * *


Бомба—трах! Сяргей[1] у шматы;
Мірскі[2] бяжыць аж да хаты;
Цар у страху, сэнат млее;
Беданосцаў[3] аж хварэе.

* * *


Кладуць сеткі, каскі, бляхі,
Найбольш страшаць—гэта ляхі,
Ціха колюць, цэльна стрэляць.—
Так, як жыта, чарцей меляць,—
Народ чуе голас з неба,
Што свабода яму трэба.

  1. Вялікі князь Сяргей, пакараны Каляевым.
  2. Міністар унутраных спраў Сьвятаполк-Мірскі
  3. Пабеданосцаў