Старонка:Хрыстаматыя беларускае літаратуры. ХІ век—1905 год.pdf/101

Гэта старонка не была вычытаная

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Цыццы, браццы! — ураднік надходзіць!..
А Дзям’ян Грышку — за хахол водзіць.
Відзіць Мінка — што тут худа!..
Абярнуўся: туды, сюды;
Бедны! наўцёкі дзярэць:
А куды відзіць — туды бярэць!

|}


З ФАНТАСТЫЧНЫХ АПАВЯДАНЬНЯЎ.

Яшчэ за мае маладыя леці быў у нас, помню, пан К. Г. Нядобры пан: хлапцоў жаніў і дзяўчат замуж аддаваў, не ўважаючы ні на згоду, ні на будучае шчасьце. Зьдзекаваўся над людзьмі бяз ніякага жалю: конь і сабака, мелі ў яго болыш пашаны, як хрысьціянская душа.

Быў у яго слугою Карпа, таксама дрэнны чалавек. Абодва яны прадалі сваю душу чарту.

Вось як гэта дзеілася.

Зьявіўся ў панскім двары, няведама адкуль, нейкі дзіўны чалавек. Пасьля даведалісь, што гэта быў чарнакніжнік: вучыў пана рабіць золата.

У самую поўнач пан, гэты госьць і Карпа ўзялі з хлева чорнага казла і павялі на могільнік. Кажуць, выкапалі яны там з магілы труп, чарнакніжнік увабраўся ў нябожчыкаву вопратку, забіў казла і яго мясам і крывёю рабіў нейкія страшныя ахвяры. Што там дзеілася ў гэтую ноч, бяз страху няможна й спомніць. Казалі, што нейкія страшыдлы хмараю круціліся ў паветры; нейкія зьвяры, быццам ваўкі і дзікія вяпры, бегалі наўкол, а так вылі й скігаталі, што пан і Карпа ад страху самлелі.

Пасьля гэтай жудаснай начы чарнакніжнік шчэз, і ніхто яго пасьля ня відзіў. Пан быў заўсёды смутны, хоць меў золата і ўсяго даволі. Ен яшчэ пагоршаў, зрабіўся гэткі, што ніхто ня мог яму дагадзіць. І Карпу прагнаў з двара.

Аддалі Карпу за работніка аднаму заможнаму гаспадару. Але ён болей псаваў, чым памагаў. Часта жалілісь на яго пану. Пан пераганяў яго ад аднаго гаспадара да якога другога, але Карпа нідзе ня мог доўга аставацца. Тады ўпрасіў ён пана даць яму хату і колькі дзесяцін зямлі, кажучы, што на сваёй гаспадарцы будзе болей рупіцца. Згодзіўся пан. Далі Карпе двое коні, некалькі кароў і іншае жывёлы на завод. І вось урэшце задумаў Карпа жаніцца…

У сяле быў сусед Гарасім, чалавек рупны; усяго яму ставала. Меў ён дачку Агапку: надта-ж слаўная была дзяўчына, а здаровая, румяная, як сьпелая ягадка. Бывала, як убярэцца ды пойдзе на кірмаш з істужкаю ў касе, у чырвонай шнуроўцы, дык сьвеціць, як макаў цьвет: усе ня могуць на яе налюбавацца. Кожны любіў з ёй паскакаць, і дудар іграў ёй з найбольшаю ахвотаю.