Старонка:Хрыстаматыя беларускае літаратуры. ХІ век—1905 год.pdf/108

Гэта старонка не была вычытаная

Пад вечар цікавыя папрыходзілі з усяе воласьці, каб бачыць гэтыя дзівы. Прыйшоў і аканом, а з ім шмат з двара маладых. Яны, ня верачы ў чартоўскую сілу, былі пеўныя, што зловяць якога-небудзь дуроніка, навет некаторыя з іх, ні на што ня гледзячы, адчынілі дзьверы і хацелі ўвайці ў хату; але толькі сталі на парозе, усе, як га, адскокнулі з крыкам. Лятучы камень некаторага з іх так выцяў, што ён на сілу мог прыйці да памяці. Людзі стаялі водаль ад хаты, паглядаючы, а каменьне што раз гусьцей сыпалася адтуль. Карпа ў адчаі, змяніўшыся ўвесь і як-бы няпрытомны, праклінаў жонку, суседзяў і ўсіх; ён хацеў улезьці ў хату, але яму не дазволілі. Парамон, тут стоячы, нешта шаптаў, але ўжо сваімі чарамі ня мог памагчы.

Але вось і поп прыехаў, памаліўся; калі са сьвяцонай вадой хацеў падыйці да сьцен, раптам уся хата загарэлася і хутка парухалася.

Зьдзіўлены народ, гледзячы на тую помсту нячыстага духа, ціскаў плячмі. І кожны з тых, што там былі, са страхам пакідаў ужо толькі вугальле да галавешкі.

Карпа пасьля пажару няведама дзе падзеўся.

Прайшло некалькі тыдняў. Адзін паляўнічы з выжлам ішоў блізка возера, шукаючы качак; дзень быў троху хмарны і хвалі шумелі каля берагу. Бачыць здалёку: на пяску, ля самае вады, чорнае стада крумкачоў; ён выстраліў, крумкачы паляцелі і схаваліся ў бары. Падыходзіць, бачыць: труп, выкінены вадою, — яшчэ хваля пакрывае пенай. Той жа час ён расказаў аб гэтым ў двары; наказалі ў суд. Трудна было пазнаць, чыё гэта цела, але па вопратцы і пярсьцёнку пазналі, што гэта быў Карпа.



(1860 г.).

Ты-ж сам, суседзька, хацеў,
Штоб і я табе запеў;

Ну, я табе і пяю, —
Прымі песеньку маю.

Можа, гэта ня песьнь? Каша?
Ды ўсётакі свая, наша!