Старонка:Хрыстаматыя беларускае літаратуры. ХІ век—1905 год.pdf/113

Гэта старонка не была вычытаная


КАБ У КАРЧМЕ НЕ СЯДЗЕЎ…

Каб у карчме не сядзеў,
То-бы чысьценькі хлеб еў;
Ато зробіла карчма,
Што куска хлеба няма.

Каб у карчме не сядзеў,
То-б сярмяжку цэлу меў;
Ато зробіла карчма,
Што ў латах сярмяжка ўся.

Каб у карчме не сядзеў,
То-б валы, кароўкі меў;
Ато зробіла карчма,
Што і воліка няма.

Ой, ня буду-ж ў ёй сядзець,
Буду хлеб, сярмяжку мець;
Валоў, кароў са дзьве пар,
Ды й зноў буду гаспадар!


ОЙ ТЫ, СУСЕДЗЕ БАГАТЫ!

Ой ты, суседзе багаты!
Сыноў, грошы многа маеш;
Сыноў дзяржыш за пячою,
Грошы у зямлю хаваеш.

Ды павёз бы ты сыночка,
Як бычочка, як ваўчочка,
Гдзе да места ся учыці,[1]
Чаравікі, боты шыці.

Ой, аддаў-бы ты другога
Да каваля, чы сьлясара
Да завёз бы ты трацёга
Да сталяра! чы бандара.

Яны-б рамясло умелі,
Грошы-б твае не ржавелі;
Нашы дзеўкі, маладзічкі
Мелі-б ладны чаравічкі.


НАШТО НАМ ДЫМ ВЫЯДАЕ ВОЧКІ?

Нашто нам дым выядае вочкі?
Нашто нам дым марае сарочкі?

  1. Вучыцца.