Старонка:Хрыстаматыя беларускае літаратуры. ХІ век—1905 год.pdf/115

Гэта старонка не была вычытаная

Ой пазаву-ж, Божа, анёлы Твае,
Пазаву-ж я, Божа, сьлёзанькі мае,
Няхай войчаньку схаваюць
І магілу абліваюць.

А вы, людзі, людзі, няхай вам дасьць Бог
Паправіць ваш брыдкі, паганы налог,
Што вы навет без гарылкі
Ня ідзеце й на магілкі.

|}


ЯК ТО ДОБРА, КАЛІ МУЖЫК…

Як то добра, калі мужык
Трэзвы, гаспадарны!
Для такога ў цэлым року
Жадын[1] час ня марны!

Сьнягі таюць, ён гародзіць
Кольмі, што зімою
І навазіў, і начасаў
Добраю парою.

Ёсьць у яго і лучына,
І дроў многа клетак;
Будзе чым варыці кашу
Ўсё лета для дзетак.

Вясна блісьнець, ён гной возіць,
І гарэ, і сее;
Косіць луге, сенажаці,
Нім жыта дасьпее.

Хлеба мае, і ня ходзіць
Вясною па меркі,[2]
Бо зімою ён ня лыкаў
У карчме з кватэркі.

Леткам жонка і дзяўчаты
Жнуць жыта, ярыну;
А ён звозіць, а ён зносіць
Усё ў хараміну.

Папар гарэ, і малоціць,
Зноў сее у полі;

  1. Ніякі.
  2. Меркамі называлася збожжа, выдаванае гарцамі па дварох на пракармленьне сялян вясною.Увага Чачота.