Старонка:Хрыстаматыя беларускае літаратуры. ХІ век—1905 год.pdf/116

Гэта старонка не была вычытаная

І працуе, рад і весел
З мужыцкае долі.

Ніколі ён ня шукае
У карчме вясельля
І не ляжыць так, як хворы,
Ўвесь дзень для пахмельля.

А захочаць пагуляці,
У дом спросіць госьці;
Тады сабе чарку водкі
Вып’е да вашмосьці.

|}

ПОЛЕ, ПОЛЕ ШЫРОКАЕ…

Поле, поле шырокае,
Неба, неба глыбокае
Божа Ты наш, вечны Пане!
Прымі ад нас павітаньне!

Уся зямля сонцам зьяе,
З ясным небам размаўляе,
Што ўсё гэта Тваім дарам,
Што Ты сьвета: гаспадарам.

З ясным небам і зямлёю,
Чолам мы перад Табою!
З чыстым сэрцам і душою,
Чолам мы перад Табою.

Благаславі Твае дзеткі,
Працу нашу і палеткі;
Благаславі усе людзі,
Няхай усім добра будзе!

(Па выданьню 1844 г.).