Старонка:Хрыстаматыя беларускае літаратуры. ХІ век—1905 год.pdf/12

Гэта старонка не была вычытаная

Прынёс Каін ахвяру Богу жытам. Ня прыняў Бог, пагрэбаваў нячыстым, бо Каін зарадзіўся Ў грасе, дзеля таго ня прыняў Бог яго дароў. Авель-жа прынёс дары тукам (жырам) авечак сваіх; зьвярнуў увагу Бог на дары і ўзяў. За гэта зрабіўся ворагам Каін Авелю і забіў яго. І ляжаў (Авель) непахаваны 30 гадоў; быў ён першы мярцьвец на зямлі. Адам-жа і Ева не дамысьліліся, дзе яго падзець, і хадзілі над ім. І відзіў Адам у ластавак: адна памёрла, а другая пахавала яе. А відзеўшы тое, пахавалі Авеля, і скончыўся плач.

|}


З Апокрыфу „Як хадзіла Багародзіца па муках“.

І оувіде с(вя)тая древо железно, (імеюшчь отраслі і ветвіе железны), і вьршіе ветвія того імеяше оуды железны, і бяше тоу вісяшчых’ множьство моужь і жень за языкы. і відевші с(вя)тая прослезі ся і в’просі Міхаіла: „Кто сі соуть, что лі Сгрешеніе іх’?“.

І реч архістратіг: „Се соуть клеветьніці, с’вадьніці і еже разлучіша брата от брата і моуже от жен’ своіх“…

І ўвідзела Сьвятая дрэва зялезнае, маючае адросткі і гальлё зялезнае, і вярхушкі гальля таго мелі канцы зялезныя, і было тут вісячых множства мужоў і жон за языкі. І відзеўшы Сьвятая прасьлязілася і спыталася ў Міхаіла: „Хто яны і за якія грахі?“

І кажаць архістратыг: „Гэта маніўшыя на другіх, зводнікі і тыя, што разлучылі брата з братам і мужоў з жонкамі сваімі“.


Пчала“.

Кнігы, бчела. речі і мудросі…

… Плутарх’ рече. Ні болнаго можеть ізлечіті кровать злата. ні несмысленому пользуеть слава і богатьство…

… І сократ рече. Нікому-же в напасті не поносі…

… Платон. Сладко слушаті правды. глаголаті же право луче неже слышаті.

… епікур рече. Сміреная душа славою ослабіся.

… Соломон. Іже ся утвержаеть лжею. тот пасеть ветры…

Кнігі „Пчала“, гутаркі і мудрасьці…

Плутарх кажаць: хворага ня можа вылячыць залаты ложак, дурному ня дасьць рады слава і багацьце.

І Сакрат кажаць: не ганьбуй нікога, хто ў бядзе.

Платон: салодка слухаць праўду, але гаварыць яе лепей, чымся слухаць.

Эпікур кажаць: сьціплая душа аслабляецца славаю.

Саламон: хто мацуецца маною, той пасьціць ветры.