Старонка:Хрыстаматыя беларускае літаратуры. ХІ век—1905 год.pdf/120

Гэта старонка не была вычытаная

З слоў яго я даведаўся, што ён займаецца з сваімі гадунцамі ведамыя гадзіны; другім часам памагаець іх бацьком касіць, гараць, сячы дровы і г. д. Пэнсію дастаець з кожнае сям’і засьценка па адным, а многа — па два рублі ў год, з дадаткам такой-сякой вопраткі.

Вось гэткі губэрнер, бывае, зжываець у засьценку ўвесь свой век, а часам пераходзіць з аднаго засьценка ў другі: гэта залежыць ад яго характару, а троху ад незаможнасьці засьцянкоўцаў, якія ня плацяць па ўмове.

Губэрнер, які жывець у вадным засьценку доўга, робіцца паважанаю асобаю: да яго, як наўчонага чалавека, прыходзяць раіцца; яму даручаюць казаць прамовы на ймянінах, на хаўтурах і г. д.; яго прымаюць сябром старыя людзі і іншы раз жэняць яго з дачкою якога беднага шляхціца…

Але й жаніўшыся губэрнер астаецца губэрнерам да самае сьмерці.


КІРМАШ у НЯСЬВІЖЫ.

(З „Падарожы“).

Кажучы аб Нясьвіжы, няможна нічога не сказаць аб знамянітым яго кірмашы на Міхаля. Гэтак завецца кірмаш дзеля таго, што пачаў адбывацца пры Міхалу Радзівілу і даўней адбываўся на Міхалаўскай гарэ. Цяпер ён бываець пад гэтаю гарою, пачынаецца 26 верасьня і цягнецца два тыдні. Сюды перасяляецца блізка што ўсё места і перакачоўваюць мястовыя купцы і мяшчане з сваімі крамкамі. На працягу вярсты стаўляюцца розныя будкі і робіцца нейкае часовае качэўе. Зьяжджаюцца гандляры й купцы з Пінску, Давыд-Гарадка, Глуска, Мозыра, Менска, Бярэсьця, Вільні, Кіева і Варшавы. Найболей жыды прывозяць красныя тавары, шкло, фарфор, фаянс; пінчукі, мозырцы, давыд-горадцы і наагул паляшукі прывозяць бяз ліку вазоў вяленае ці капчонае рыбы, альнянога семя, шчэці, смалы, воску і вырабленых скур і падошваў. Між імі зьмяшчаюцца маскоўскія (вялікарускія) купцы і татары клецкія й менскія. Тут-жа прымашчаваюцца з сваймі будачкамі так званыя карабейнікі (таму, што ходзяць з карабамі) — з абразамі, бісюрам і калёрнымі паясамі. Наагул кірмаш нясьвіскі даволі значны: ён для беларускага краю амаль ня тое самае, што ніжнегародзкі для маскоўскіх губэрняў. На гэты кірмаш зьяжджаецца суседняе і навет дужа далёкае шляхоцтва, таксама засьцянковыя шляхтуны… Яны дужа прыкметны на кірмашы: крычаць у балаганах, халяруючы плёскаюць далонямі ў тэатрах, блутаюцца нагамі ў скоках, п’юць рэчыцкія вымаразкі ў карчмах і расхаджаваюць па кірмашы з бізункамі, грэбліва паглядаючы на пасэсарчукоў (дробныя рандары хвальваркаў), якія сустракаюцца