Старонка:Хрыстаматыя беларускае літаратуры. ХІ век—1905 год.pdf/124

Гэта старонка не была вычытаная

Франц Блус.

З „МОВЫ СТАРАВОЙТА“ (1862 г.).

Да рэдактара:

Вяльможны пане дабрадзею!…
Прашу, прымі мае труды;
Падай мне добрую надзею,
Каб мог служыць імі ўсягды…
Не за зваё, прызнацца, ўзяўся,
Ўжо троху й галава сьвярбіць;
Баюсь, калі-б хто не сьмяяўся,
Ня знаю сам, што і рабіць…

Да чытаньнікаў:

З добрым сэрцам я трудзіўся,
Аж лоб ад шчырасьці пацеў,
Пакуліцькі к канцу прыбіўся,
Саўсім, яй-Богу, макам сеў.
… Я ўсяго, прызнацца, бачыў,
Давольна добрага й худога;
Хоць мала ў сьвеце памаячыў,
Ды прымераў відзіў многа.
Дык знаю ўжо, як то прыятна,
Калі хто поўчыць цябе ладна,
Гатоў-бы ўсё яму аддаць.
Вот так для етага-ж узяўся
Я брата меншага паўчыць.
Хоць ён-то мне і напрыкляўся…
Жыў якісь там старавойт,
Ды такей быў дужа бойкі,
Такая вумна галава,
Што разумней ўсяго сялаь…

Мова старавойта.

Браццы, браццы! падажджыце,
На ўсё ў сьвеце ё свой час;
Ня гукайце, не гаманіце:
Цар не забудзецца пра нас.
Бо царська слова не абы-якое,—
Што толькі скажаць цар каму,
То заўсягды супоўніць тое;
Бо ён і слову цар свайму.
Здаецца-ж чулі, як чыталі,
Што быццам волю нам дадуць;
Ды сроку на два гады паклалі;
Ўжо пеўне будзець што-нібудзь.