Старонка:Хрыстаматыя беларускае літаратуры. ХІ век—1905 год.pdf/125

Гэта старонка не была вычытаная

Але ці так-жа скора ўхопіш?
Ета ня маленькае дзела:
Пакуль-то яго расшалопіш,
То й пяць гадоў дык пройдзе сьмела.
А тут мы хочам, каб аб дзень,
Яго нам кончыла начальства…
Вот-жа і цар хоча таксама
Нас добра з панамі разьдзяліць,
Каб мужыка адняць ад пана,
Ды каб і пан мог добра жыць.
Цар за то ў нас вінават,
Што вольніцу няскора шлець;
А пан—за то, што ён багат.
Ды зямлі дарам не даець.
Паслухайце мае вы рады:
Ці ўсім-жа нам багатым быць?
Ё бедных між нас і багатых,
А ўсім-жа Бог пазволіў жыць.
Дык вот-жа панімайце ета!
Вы мысьліце, што паны
Аж ад сатварэньня сьвета
Усё багатымі былі.
Ой, не! к багацьцю трудная дарога,
Трэба: старацца ды служыць,
Працаваць, маліцца Богу
І цярпліва ўсё знасіць.
Віць[1], ні мы, ні наш бацька, і ні дзед
Етай зямлі-ня купілі,
І дакумэнтаў у нас нет,
Што мы яе заслужылі.
Прыгон служылі-ж мы за то,
Што карысьць із яе мелі.
Каб на прыгон ня йшоў ніхто,
То мы-б зямлёю не ўладзелі.
Ну, а што-ж будзе, як дадуць волю?…
Другей бяз хлеба прападзець;
Віць, кожны будзець тады волен
Па месяцу ў каршме сядзець.
Усё роўна, як каня дурнога,
Пусьці ня спутаўшы яго,
То ён пабегаець нямнога,
Скора нападзець свайго,
Ён прама пабяжыць і к воўку,
Або ў балота упадзець;
Скора скруціць сваю галоўку,
Бо дурань скарэй на волі прападзець.

|}

  1. Бо (ад слова: вѣдь).