Старонка:Хрыстаматыя беларускае літаратуры. ХІ век—1905 год.pdf/126

Гэта старонка не была вычытаная

Нова-шляхоцкія пісьменьнікі.

Вінцук Дунін-Марцінкевіч.

(1807—1884).


ГАПОН.

(1854 г.).

Песьня першая.

Калі ахвота пачата,
Што-ж стаіце, як цялята?
Далей, хлопцы, маладзіцы!
Пачніце ад „мецяліцы“.
З комэдыі-опэры „Сялянка“.

Шум, крык, гоман у карчме,
Кіпіць сельская дружына,
Піва, мёд, гарэлку п’е,
Ажно курыцца чупрына.
Гаспадары за сталом
Громка гутарку вядуць;
А ляндарка з ляндаром[1]
Мёд, гарэлку раздаюць.

  1. Карчмар з жонкаю, узяўшыя ў пана карчму ў ранду.