Старонка:Хрыстаматыя беларускае літаратуры. ХІ век—1905 год.pdf/13

Гэта старонка не была вычытаная

З Хронографа.

Слова „Хронограф“, або часапісаньне ў старадаўны час мела ў нас два значаньні. Гэтым імем называліся звычайна перакладзеныя з грэцкае мовы (у 10 веку) кронікі: Ягора Амартола, Івана Малалы, Кастантына Манасіі і інш. Пад ім-жа разумеліся і славянскія компіляцыі па сусьветнай гісторыі, зложаныя з розных крыніц і ў розны час.

О преложеніі кніг от’ Греческаго языка на Словенскій.

… Коньстянтін’ Філософ і брат Мефодіі преложіта сты̅а кнігі от’ Греческаго языка на Словенскіі. Болгаре же і Словене. і Сербі. і Арбанасі і Басане і Русы. во всех’ тех’ едін язык’. сты̅і же Константін Філософ’ многы кнігі преложівм отоіде прежереченыя языкі учіті і предаті ім’ святое пісаніе по іх яыку…

Аб перакладзе кніг з грэцкае мовы на славянскую.

Касьцянцін Філёзоф (у манахах Кірыла) і брат яго Мяфод пераклалі сьвятыя кнігі з грэцкае мовы на славянскую. Бо і баўгары, і славенцы, і сэрбы, і арбанасы, і басане, і русы гаварылі аднэю моваю. Дык сьвяты Касьцянцін Філёзоф, пераклаўшы многа кніг, адправіўся раней казаныя народы вучыць і прапаведаваць ім сьвятое пісьмо на іхнай мове.


З кронікі Івана Малалы.

Аб Каю Цэзару Калігуле.

По црстве же Тіверія кесаря црствова Іаіос… бе же высокь. тонок’. ліцем’ леп’ роумян’ наоус’ прост власы. малыма очіма борзоречівь. гневлівь. веледш̅ень…

Пасьля гаспадараньня кесара Тыверыя гаспадарыў Іаіос. А быў высокі і тонкі, прыгожы і румяны з твару, з простымі валасамі ў вусох, бойкі на гутарку, гняўлівы, вялікадушны.


З кронікі Ягора Амартола.

По Аоулейтіане же царствова Граціан сн̅ Аоулентіановь… По Гратіяне же црствова Феодосіі велікыі тогда от̅ць Феодосіевь і томоу такоже імя Феодосіі велікыя пл’кы варварьскыя языкы іспл′чівь победі…

Па Валенціяне-ж гаспадарыў Граціян, сын Валенціянаў… Па Граціяне-к гаспадарыў Феадосі Вялікі. Тады бацька Феадосіяў, якому таксама імя Феадосі, вялікія палкі барбарскіх народаў, пайшоўшы на вайну, пабядзіў.