Старонка:Хрыстаматыя беларускае літаратуры. ХІ век—1905 год.pdf/130

Гэта старонка не была вычытаная

„Ой будзе-ж нам цёпленька, браткі!
„Хто малады, уцякай з хаткі!
„Ня дарам сталі шаптаць,
„Што некрутаў будуць браць.
„Пабірай іх ліхі бес!
„Хто дуж, уцякайма ў лес!“
Тут настала суматоха,
Усяк бяжыць, маўляў з агня,
Адзін дзьверы выпірае,
Другі цісьнецца пад стол,
Той цераз вакно сягае;
А Гапон хваціў за кол,
Ды й спіной стаўшы у куце,
Як мятлой, усіх мяце.
Вот калі пакурцяў[1] туча,
Гурмам[2] мядзьвядзя асадзіць;
А ён са злосьці мармуча,
Як каторага пагладзіць,
Той з болю яўкне́, той брэша,
Так Гапон наш колам чэша.
Ён вярцеўся, кабы ўюн,
Сюды і туды кідаўся,
Не жалеў, біў, хто папаўся,
Але і коман цікун!
Глядзь, усякія плахціны,
То кажухі, то пярыны,
На Гапона стаў кідаць.
Ня дзіва-ж было паймаць.
Яго, беднага, зьвязалі
Ды й у калодкі скавалі;
Годзе вадзіць карагод!
Кацярынка-ж пабляднела,
Заплакала, абамлела,
Прышоў на іх чорны год.


|}


Песьня другая.

Над сіратою
Бог з калітою.
З комэдыі-опэры „Сялянка“.

У вялікім у сяле,
Над дняпроўскай стараною,
На прыгарку у вугле,
Між лесам ды між ракою,

  1. Сабак.
  2. Грудам, кучаю.