Старонка:Хрыстаматыя беларускае літаратуры. ХІ век—1905 год.pdf/131

Гэта старонка не была вычытаная

Там стаялі дзьве хаціны:
Усьціньні, друга — Грыпіны.
Першай мужык быў Мірон;
Нівесь за якія грэхі
Не дажыў з сына пацехі,
А той сын быў наш Гапон.
Ён, няма чаго казаць!
Горды, сьмелы, зух дзяціна!
За сваіх умеў стаяць,
А прыгожы, як маліна.
Ды і пісьменны-ж быў ён:
На яго са ўсіх старон
Дзеўкі сумаўчком зіркалі,
На ігрышчах прысядалі;
А Гапон ані глядзіць,
Ён пры суджанай дзяўчыне,
Наймілейшай Кацярыне,
Як прысядзе — дык сядзіць.
У ўдавы-жа Агрыпіны,
Апроч дачкі Кацярыны,
Болей ня было сваіх;
Яна з Усьціньняй, кумою,
Жыла, як рука з рукою,
Адна нума была ў іх:
Каб сваіх дзетак сасватаць,
Каб худобку ім прыпратаць,[1]
Каб, як сядуць на сваім,
Яны весела зажылі,
Без патрэбы ня тужылі,
Ня рупелі ні аб чым.
У Грыпіны-ж Кацярына,
Крый Божа! бяды ня знала,
Як у садочку маліна,
Расла, цьвіла, дасьпявала;
На шчочках кроў з малаком!
А вочкі блішчаць агнём,
І семнаццаць ужо лет,
Як прыйшла яна на сьвет.
Ну-ж з сабой кумы сайдуцца,
Тут зараз гадкі пачнуцца:
„Пара, баш[2], дзяцей жаніць;
„Яно усякі адклад
„Ня вельмі ідзе у лад;
„Пойдам[3] пані чолам біць:

  1. Сабраць.
  2. Баш — бач — глядзі.
  3. Пойдзем.