Старонка:Хрыстаматыя беларускае літаратуры. ХІ век—1905 год.pdf/132

Гэта старонка не была вычытаная

„А там дзейся Божа воля,
„Як прыбяром усё з поля,
„Дзетак к вянцу павядзём“.
Гэтак стары гаманілі,
І напеўне[1] улажылі,
Ды памяшаў аканом.
Ён — баш ты, сабачы сыну!
Упадабаў Кацярыну,
Ды й ну-ж к беднай падсядаць,
То ластаўкай падплывае,
Красны слоўцы выпускае,
Каб як-небудзь яе ўняць.
А Кацярынка — нябога:
„Бойся, кажа, паніч, Бога!
„Гэта-ж грэх така напасьць;
„Як пажалюся Гапону,
„Ён пеўне такога гону
„Панічу цішком задасьць,
„Што зубоў не пазьбіраеш,
„І ахвоту пацяраеш
„Чужых нявестак глуміць“.
Коман Гапона зьлякаўся[2]
На час адстаў, ды закляўся
Маладых ён пагубіць.
Вот ночка яшчэ цямненька,
Дожджык, як з сітца, прышыць,
А войт даўным-даўнюсенька
Загад пад вакном крычыць:
Хто пойдзе дровы рубаць,
Хто крупы таўчы і драць,
А хто з цэпам малаціць,
Каму брагу калаціць.
А вось і аконам сам
Прыбег к карчме на кані[3],
„Слухай, крычыць, слухай, хам!
„У карк шэльмаў тых гані!
„Бо як толькі апазьняцца,
„То скажы тым гультаём,
„Што й з здароўем ня відацца,
„Так задам ім нагаём“.
А ўжо нечага маніць:
Доўга будзеш памятаць,
Калі возьмець драць і біць,
То і з зямлі ня устаць.

  1. У Заходняй Беларусі цяпер: напэўна.
  2. Спужаўся.
  3. Шыбка прыскакаў.