Старонка:Хрыстаматыя беларускае літаратуры. ХІ век—1905 год.pdf/133

Гэта старонка не была вычытаная

А вось бліснулі агні,
Войт стадолу адчыніў,
І аконам на кані
У стадоле — як тут быў:
„Гэй, дабрыдзень, аляндару!
„Што тут новага чуваць?“
— „Уф! Вяльмозны камісару!“
Ды й так яму стаў брахаць:
„Ясны пане, сто-з тут цуць,
„Цы я магу усё знаць,
„Ат!.. ведама — людзі п'юць,
„Каб толькі на доўг даваць.
„Ну!.. як пан мне прыказаў,
„Каб я таго ня цыніў,
„То напавер і ня даў,
„Хоць Гапонцык і прасіў
„Маей Сейны, сто Бог крый!
„А як я не дапусьціў,
„То ён ухваціўсы кій,
„Вельмі брыдка сярдзіт быў.
„Ну!.. Пан ясвы, звазай сам,
„Калі хоцаць хто у сваты,
„Цы то дзела будзець нам,
„Цы мы таму вінаваты?
— „Як то ў сваты! то Гапон
„Ужо задумаў жаніцца?“ —
Крыкнуў з сэрцам аканом
І вось як пачаў браніцца:[1]
„Ах ты юха! ах ты пес!
„Ты латруга! знаю я,
„Куды цябе хіне бес;
„Ды пастой, душа мая!..
„Ты тут, войт?“ — Войт пакланіўся,
Ды за вухам пачасаў:
„Ды тут, пане!“ — абвясьціўся.
Ось аконам закрычаў…
— „Бяжы, гыцлю, мне сійчас!
„І Гапончыку скажы,
„Каб явіўся сюды ўраз;
„Спраўна-ж, гыцлю!.. ну!.. бяжы!..
„А ты, пане аляндару!
„Паднясі-жа мне гарэлкі“.
„Гід! гід![2] ясны камісару!“ —
Ды й пачаставаў з тарэлкі

  1. Сварыцца.
  2. Добра! добра!