Старонка:Хрыстаматыя беларускае літаратуры. ХІ век—1905 год.pdf/134

Гэта старонка не была вычытаная

Поўнай шклянкай; — аканом
Выпіў з шклянкі, закусіў,
Аж тут з войтам і Гапон
Цераз парог праступіў;
У пояс ён пакланіўся,
„Нех бэндзе!“[1] — громка сказаў,
Крыху ўперад падступіўся,
І, што вяляць, — дажыдаў.
Рыжы вусы аканома
Шчэцьцю уверх паднялісь;
Зіркнуў скоса на Гапона,
Вочы кроўю залілісь,
Губы страшна пакрывіў,
Кнут у жмені аж трашчыць;
Як к Гапону падступіў,
Так і ўзяў яго сушыць.
— „Як ты сьмееш, воўча юха!
„Без двара у сваты слаць?“
І бразнула аплявуха,
Што Гапон ледзь мог устаць.
„Ось — я табе, ўражы сыну!
„Як адвешу сотні дзьве,
„То забудзеш Кацярыну
„Ды забудзеш — і сам гдзе“.
Гапон на бок пашатнуўся,[2]
Твар далоняю закрыў,
Наакола абглянуўся,
Ды за таўкач ухваціў.
— „Каб я Бога не баяўся,
„Паказаў-бы я табе!
„Чаго ты тут прыскяпаўся?
„Думаеш, баюсь цябе!
„Пані за то не сярдзіцца,
„Хоць шлюць сваты без двара,
„І пазваляе жаніцца,
„Як каму на то пара.
А ты! маўляў ваўкалака,
„Зьдзекуешся тут над намі;
„Сьцеражыся-ж ты, сабака!
„Помні, што і мы з зубамі“.
Коман, як ту рэч сумеў,
Да стадолы пабяжаў,
Гапон кончыць не пасьпеў,
Так з карчмы ён цягу. даў,

  1. Няхай будзе (пахвалёны Езус Хрыстус)!
  2. Пахіліўся.