Старонка:Хрыстаматыя беларускае літаратуры. ХІ век—1905 год.pdf/135

Гэта старонка не была вычытаная

Крый Госпад! як ён зьлякаўся,
Ледзь да хаты змог прыбыць,
Ды на ўсіх сьвятых закляўся
Гапона на век згубіць.
Вечарком раз ў двор ідзе,
Яснай пані б'е чалом,
Быццам верны аканом,
Ён такі ляпорт[1] вядзе:
„Кепска, пані, ў нас чуваць,
„Уся воласьць у трывозе,
„Не адзін будзе ў астрозе;
„Хлопцы сталі бунтаваць“.
„Хрысьце Пане найласкаўшы! —
Крыкнула пані прыўстаўшы;
„А то чыста кара неба!
„Бедны люд ратоваць[2] трэба.
Коман затылак[3] пачэша
Ды й так далей пані брэша:
„Гапона трэба уняць…
„Нівесь, як ён там пранюхаў,
„Ці ў дварэ можа падслухаў,
„Што некрутаў будуць браць.
„Ён усіх хлапцоў сазваў
„Ды й так вось ім расказаў:
„Бяду, браткі, мы наждалі,
„Некрутаў здаваць казалі;
„Чаго тут добрага ждаць,
„Трэба у лес уцякаць.
„А не — усе сабяромся,
„Хто з колам, хто з абухом,
„І за нішто не дадзёмся,
„Хоць там трэсьні аканом“.
„Гэтакі, баш, мой савет,[4]
„Іной, пані, рады нет,
„Трэба Гапона паймаць
„Ды й — першага яго здаць.
„Тагды усе пабаяцца,
„Перастануць бунтавацца“.
Пані рукі заламала,
Са страху на ўсё прыстала.
Так Гапон наш кончыў танец,
Ён надзеў казённы ранец
І пашоў цару служыць.

  1. Рапорт, данос.
  2. Ратаваць.
  3. Патыліцу.
  4. Рада.