Старонка:Хрыстаматыя беларускае літаратуры. ХІ век—1905 год.pdf/136

Гэта старонка не была вычытаная

Кацярынка-ж усьцяж плача,
А коман пры беднай скача,
Вот налёг яе згубіць:
Прыказаў зазваць у двор
Ды й у прачкарню упёр;
Баш! узяла погань моч:
То прыкінецца к ей лісам,
То са злосьці страшным бісам,[1]
Каб як-небудзь яе змоч.[2]
А Кацярынка галосіць,
І, падняўшы к небу рукі,
Яна Бога ўсьцяж просіць,
Каб акончыў цяжкі мукі.
Так раз яна у садочку,
Ды й у цёмным у куточку,
Горкі сьлёзкі вылівала,
Сваю долю праклінала.
Бог пажалеў сіраціну, —
Трэба-ж у тую гадзіну
Пані па саду гуляць
І бедненькую спаткаць.
— „Што ты, сэрца, цяжка стогнеш,
„Аб чым горкі сьлёзкі роніш,
„Хто пакрыўдзіў, скажы мне?“
Кацярынка-ж бяз трывогі
Яснай пані пуц! у ногі,
Ды й так расказ свой іме:
„Пані наша найясьнейша!
„Маці наша наймілейша!
„Вот крыўда мая така!“
Ну-ж тут праўду ей казаці,
Аканома цукраваці,
Не жалела-ж языка.
У пані вушы павялі,
Аж валасы дыбам сталі,
Як пачула той расказ:
І успляснула рукамі,
І залілася сьлязамі,
Ды й такі дала прыказ.
“Штобы пана аканома
“Ні нагі тут кала дома
“За гадзіну ня было“.
Вот ён, далоў нос спусьціўшы
Ды як воўк вушы стуліўшы,
Пакінуў двор і сяло.

  1. Бесам.
  2. Змагчы.