Старонка:Хрыстаматыя беларускае літаратуры. ХІ век—1905 год.pdf/14

Гэта старонка не была вычытаная

Пачатак повесьці „Александрыя“.

Жітіе і жізнь і деяніе і вся брань на Олександра царя Макідонскаго… По Даріі же Арсюмоданіне царьствова Александр’ Макідонскыі лет 12. образ’ же рожества і доблесть мужьства [1]

Жыцьцё, і дзеяньні, і ўсе войны Аляксандравы, цара Македонскага… Па Дарыю Арсюмоданіну гаспадарыў Аляксандар Македонскі 12 гадоў. Прыклад-жа ражства і доблесьць мужства…


Летапісь Несьцера (*1056–†1114).

І Радімічі, і Вятічі, і Север’ одін’ обычай імяху: жівяху в’ лесе, якоже вьсякый зверь, ядушче вьсе нечісто, срамословье в’ ніх’ пред’ отьці і пред’ снохамі; браці не бываху в’ ніх’, но ігрішча межю селы. Схожахуся на ігрішча… і ту умыкаху жены собе… імяху же по две і по трі жены.

… Сі же творяху обычая Крівічі, прочіі поганіі, не ведушче закона Божья, но творяшче самі собе закон…

І Радзімічы, і Вяцічы, і Север мелі аднакавы звычай: жылі ў лесе, як і ўсякі зьвер, елі ўсё нячыстае, саромныя словы ў іх — перад бацькамі і перад нявесткамі; шлюбаў у іх ня было, але ігрышчы між сёлаў. Схадзіліся на йгрышчы і тут хапалі сабе жонак… мелі-ж па дзьве і па тры жонкі.

Гэткім-жа звычаем рабілі Крывічы, іншыя паганыя, ня ведалі закона Божага, але тварылі самі сабе закон.


Даніла Паломнік (1115 г.).

Паломнік — падарожнік-багамол.

… любві раді святых мест’. напісах все еже відех очіма своіма грешныма. да бы не в забытыі то было. еже мі показа богь недостойному…

… і ту есть град макріі.

В том граде макріі… ту ся ражает тімьян. гонофіт черный. і тако ся ражаеть. ісходіт із древа яко мезга. і снімають железом острым. а імя древу тому зігня ест. образом акі олха древо то…

Любові дзеля да сьвятых местаў, напісаў усё тое, што відзіў сваймі грэшнымі вачыма. Каб не ў забыцьці тое было, што паказаў мне Бог нявартаму.

І ёсьць тут горад Макрыя.

У тым горадзе Макрыі, тут родзіцца тымян, чорны ганафіт. І родзіцца так: выходзіць з дрэва, як мязга. І зьнімаюць яго войстрым зялезам. А называецца тое дрэва: зігня. Выглядаець-жа тое дрэва — быццам вольха.

  1. Гл. далей выпіску з повесьці „о цары Александры“, зьмешчаную ў разьдзеле 17-го сталецьця.