Старонка:Хрыстаматыя беларускае літаратуры. ХІ век—1905 год.pdf/140

Гэта старонка не была вычытаная

„Нашто людзей, кажа, зводзіць?
„Ён меру навет праходзіць,
„Я бяру на свой адвет:
„Яка тут к чорту хвароба?
„Здаць! — а посьле будзе проба,
„Возьмем яго ў лазарэт“.
Дохтар кішэню пачухаў,
Маршал табакі панюхаў,
Некрут жаласна запеў;
Сударга на акамона
Напала: пазнаў Гапона
Ды й са страху абамлеў.



Песьня чацьвёртая.

Ехала Агатка да вянца,
Сыпала золата з рукаўца;
Хто гэта золата пабярэць.
Той мяне на вянец павядзець,
З вясельнай песьні беларускага люду.





„Начніце варгі[1] нашы хваліць Панну Сьвенту![2]
Начніце апавядаць чэсьць Ей непаенту“[3].
Гэтак тонкім галасочкам,
У дварэ раз вечарочкам
Кацярынка прыпявае:
Яна у добрай ахвоце
Хваліць Бога пры рабоце,
А пані ей памагае.
Цяпер нашу Кацярыну,
Тую сельскую дзяўчыну,
Хто-б сустрэнуў — не спазнаў;
Панску гаворку сумела[4]
І сукеначку надзела,
Быццам паненка — маўляў!
А хоць яна пакідала
Яркі касьнікі, гарсэт,
Ды ў душы не перастала
Уздыхаць да прошлых лет.
Вот часта яна у сьвяткі
Пабяжыць да сваей маткі,
Да сэрца яе прыляжа,
Роніць слёзкі ды й так кажа:

  1. Вусты.
  2. Панну Сьвятую — Багародзіцу.
  3. Недаступную розуму.
  4. Наўчылася папольску.