Старонка:Хрыстаматыя беларускае літаратуры. ХІ век—1905 год.pdf/147

Гэта старонка не была вычытаная

Паню на кут запрасілі,
Пры ей ксяндза пасадзілі,
Сват парадкам пачаў чэсьць:
Піва, мёд ракой ліліся,
Каўбасы з салам нашліся,
Ўздаволь было піць і есьць.
Дзеўкі, хлопцы, маладзіцы,
Цэлу ночку па сьвятліцы,
Бадзяліся, хто як змог:
Як у гаршку там кіпела,
Ад пылу аж пацямнела,
Суматоха, — што крый Бог!
Я на тым вясельлі быў,
Піва, мёд, гарэлку піў,
У роце здаволь было,
Аж па барадзе цякло.

|}



З „ВЕЧАРНІЦ“.

(1855 г.).

ВЕЧАРНІЦА ДРУГАЯ.

Стаўроўскія дзяды.

Песьня першая.

На другім тыдні прышла серада,
Вот к Ананію сельска грамада
Зноў сабралася, абсела сьвятліцу;
Гдзе-ж весялей правесьць вечарніцу,
Як не ў старога? — Дзед, на казкі гад!
З ахвотай слухаць кожан яго рад.
Ўсяк дзеля бяседы кішэню патрос;
А Халімон — з Данілавай хаты,
Дзяцюк прыгожы, вясёлы, багаты,
Ад Мордкі пляху гарэлкі прынёс.
Вот не раўнуючы, як, баш, прааццы
Сваіх дзядоў, бацькоў шанавалі,
Так і Ананію ад сэрца кахалі,
Цэлая воласьць — малады, стары.
Дзядок плёў лапці, седзячы ў куце́,
Рад што з грамадкай вечар правядзе;
Гаспадароў радасна страчае,
А малых дзетак ён благаслаўляе.
Смольнай лучыны згатаваў Пятрок,
Засьвяціў ярка ў хаце лучнічок;