Старонка:Хрыстаматыя беларускае літаратуры. ХІ век—1905 год.pdf/152

Гэта старонка не была вычытаная

„Залатая цацка — гэта абраз Лады[1],
Яе аб дабытак валасной грамады[2]
Прасіце, дзеткі. А друга — крыж Панскі,[3]
Дарага памятка веры хрысьцьянскай.
Хто з вас абраз Лады спытае насіць,
Таму у раскошы, шчасьці век свой жыць;
А каб не прагневаць вам, дзетачкі, неба,
Другую памятку ў агні спаліць трэба.
А тыя-ж сабакі — гаспадара Боя,
Што калісьці княжыў ён у Краснапоя;
За ўсякі прыслугі, каторых дазнаў
Ад Стаўра і Гаўра, сваіх брытаноў,
Ён верным падданым грамату паслаў
Сустрачаць бяседай Стаўроўскіх дзядоў;
Дзень на то назначыў, каб іх памінаць,
Калі-б Стаўра, Гаўра на хаўтуры зваць.
Вот бачыце, дзеткі! як мы іх заклялі,
Зараз паявілісь, вячэры спыталі,
І прыгожай дочцы вашай, Кацярынцы,
За добрае сэрца прынясьлі гасьцінца.
Завісьць бярэ Мархву, злосна, вокам стрыжа,
Аж тут абазьвецца маць яе, Параска:
„За што-ж Кацярынцы мае быць та ласка?“
Бярэ абраз Лады, на шнурочак ніжа,
Ды й прыбрала дочку, радасна глядзіць,
А Мархва аж скача: золатам блішчыць.
— „Кацярынка-ж, маці, няхай прыбярэцца
У жалезну цацку“ — так Мархва пяе,
А пасьля у голас яна засьмяецца
Ды й крыжык жалезны ад маткі бярэ,
Рукою нячыстай на шнурок чапляе,
На беленьку шыйку Касі завяшае;
Рада Кацярынка, крыжычак цалуець,
А Даніла госьці вячэрай частуець.
Вось яны пад’елі, ад стала адсталі,
Памалілісь Богу ды й гэтак казалі:
„Сьвятыя дзяды! папілі, паелі,
„Ідзіце-ж к сабе, каб дамоў пасьпелі“.
Ды і нам, дзетачкі, пара адпачыць,
Напіцца гарэлкі, крыху закусіць.
Тут дзеда на кут саджаюць,
Чаркай к яму прапіваюць,
Ды й заселі грамадой:
Мятуць! вот быццам мятлой.
Каўбасы, сала, што на стол паклалі,
Дочыста зьелі, памінай, як звалі.

  1. Багіня дабра і хараства.
  2. Усяе воласьці.
  3. Божы.