Старонка:Хрыстаматыя беларускае літаратуры. ХІ век—1905 год.pdf/155

Гэта старонка не была вычытаная

„Вот для цябе жонка! знайдзеш яе ўраз,
„Толькі людзям сваім разашлі указ,
„Каб та на замковы явілась дзядзінец,
„Каторай пес Стаўры дараваў гасьцінец“.
Кончыў дзядок мовіць і вось, як стаяў,
Ён з краснаю дзевай бяз весьці прапаў.
Князь-жа Грамабой зараз разбудзіўся,
Ўспомніў сон гэты, вочы працірае,
Ды й кругом сябе жадна паглядае,
Потым уздыхнуў ён: „Божа, дай, каб збыўся
„Гэтакі сон мілы. Ды што тут чакаць!
„Трэба яе зараз усюды шукаць“.
З зямлі схапянуўся, ціханька паброў
З салодкаю думай князёк наш дамоў;
Прыходзіць да хаты, із лапцей разуўся,
Анучы разьвесіў, радных паноў зве,[1]
А як, баш, прышлі, індыком надуўся
Ды й кажа: „Пішыце указ грамадзе!
„Каб красную панну, ня панну — дар Божы!
„Катора падарак ад Стаўра прыгожы
„На шыі хавае, зараз адшукалі,
„На замковай гарэ паклон ей аддалі;
„Няхай сюды вядуць, бо Стаўроўска дзева
„Будзе мая жонка — ваша каралева!“
Радныя паны жыва указ шлюць,
Вось што будзе далей, моўчкам яны ждуць.
Грамада указ той вясёла прымае,
Па ўсім царстве дзевы Стаўроўскай шукае.
Як-жа весьць такая кругом разьняслася,
На тры пальцы ўгору Мархва паднялася!
— „Годзе, кажа, дома сядзець, родна маці!
„Засьвяціла шчасьце тваяму дзіцяці:
„Я маю падарак, я — Стаўроўска дзева!
„Буду жонкай князя, буду каралева!
„Вядзі мяне, маці, на замкову гору
„Ды пакажы мяне княжынаму двору,
„У мяне, баш, абраз Лады залаценькі,
„Маім будзе мужам князёк дарагенькі!“
Тут яна нядзельну сукенку ўзлажыла,
Залатым абразкам Лады засьвяціла,
Маць сваю Параску пад-руку ўзяла,
На замкову гору раненька пашла.
Паны б’юць паклонам, чэсна спатыкаюць,
Да Стаўроўскай дзевы князя прызываюць;
Выбежаў князь скоры, глядзіць: „Што за дзіва!
„Адкуль тут прыгнала зьвязда нешчасьліва

  1. Пакарочаае: заве.