Старонка:Хрыстаматыя беларускае літаратуры. ХІ век—1905 год.pdf/159

Гэта старонка не была вычытаная
ПІНСКАЯ ШЛЯХТА

(1866 г.)

АСОБЫ

Кручкоў — станавы прыстаў.

Пісулькін — яго пісарчук.

Ціхон Пратасавіцкі Пінская ваколічная шляхта.
Акуліна — яго жонка.
Марыся — іх дачка.
Іван Цюхай-Ліпскі.
Грышка — яго сын.
Цімох Альпенскі
Базыль Статкевіч.
Харытон Куторга.

Дзесяць іншых асоб.

Дзесяцкі.

Рэч адбываецца ў ваколіцы О…. паміж балотаў, у глушы Пінскага павету. Сцэна паказвае шляхоцкую ваколіцу. Гаспадарскія будынкі раздзелены садамі. З боку сцэны — хата заможнага гаспадара; пры ёй − лаўка.

З’ЯВА I-Я

Марыся (седзячы на лаўцы, прадзе і прыпявае)

№ 1

Цяжка жыці мне, дзяўчаці,
З міленькім ў разлуцы, —
Лае бацька, лае маці,
Што сэрцайка ў скуцы.
Годзе сядзець над прасьніцай, —
Я хачу быць маладзіцай!
Маці кажа: век малоды,
Ой, ты яшчэ мала!
А сама ўжо ў гэты годы
Бацьку пакахала.
Годзе сядзець над прасьніцай, —
Я хачу быць маладзіцай!

Ой, так! Няхай ганіць бацька, няхай лае маці, а я люблю Грышку і любіць яго век буду. Ой, бедныя ж нашы галованькі!.. Што гэта за дур напаў на бацькоў? П’яныя завяліся ды пабі-