Старонка:Хрыстаматыя беларускае літаратуры. ХІ век—1905 год.pdf/16

Гэта старонка не была вычытаная

Я тымчасам, о другі і браты, спадзяваўся на кожную нядзелю болей сабраць у царкву людзей, паслухаць боскія словы, — сяньня-ж меней прыйшло… Спытаюся-ж у вас, і адказавайце мне: калі-б золата ці срэбра што дня раздаваў-бы, ці мёд, або вось піва, ці-ж бы не прыхадзілі самі і нягуканыя?… Цяпер-жа словы Божыя раздаю, яшчэ лейшыя за золата і дарагога каменьня, і яшчэ саладзейшыя, чым мёд і сыта, — і траціце іх, ня прыходзячы да царквы.

|}


Слова а палку Ігараве.

(Канец 12 веку).


Не лепо лі ны бяшеть, братіе, начаті старымі словесы трудьных’ повестій о п’лку Ігореве, Ігоря Свят’славліча? Начаті же ся той песні по былінам’ сего времене, а не по замышленію Бояню. Боян’ бо вешчій, ашче кому хотяше песнь творіті, то растекашеться мысію по древу, серымь в’лкомь по землі, шізымь орьломь под’ облакы. Помьняшеть бо, рече, пьрвых’ времен’ усобіці; тогда пушчашеть 10 соколов’ на стадо лебедей: который дотечаше, та преді песнь пояше старому Ярославу, храброму Мьстіславу, іже зареза Редедю пред’ п’лкы касожьскымі, красьному Романові Свят’славлічу. Боян’ же, братіе, не 10 соколов’ на стадо лебедей пушчаше, н’ своя вешчая пьрсты на жівыя струны в’складаше; оні же самі князем’ славу рокотаху.

Почьнем’ же, братіе, повесть сію от стараго Владімера до нынешьняго Ігоря, іже істягну ум’ крепостію своею і поострі


Ці ня лепей было-б нам, браты, пачаць а палку Ігараве, Ігара Сьвятслаўліча, старымі словамі сумных пераказаў? Пачаціся-ж той песьні складам былінаў гэтага часу, а не Баянавым спосабам. Бо чарадзей Баян, калі хацеў аб кім песьню пяяць, дык расьцякаўся вавёркаю па дрэву, шэрым ваўком па зямлі; шызым арлом пад ваблокамі. Спомніўшы бо, кажа, першых часоў разруху ад нязгоды, пушчаў тады дзесяць сакалоў на лебядзінае стада: якую дацінаў сакол, тая лебедзь пачынала пяяць песьню аб старым Яраславе, ці храбрым Амсьціславе, што забіў Радзедзю перад касожскімі палкамі, ці слаўным Рамане Сьвятслаўлічы. Ды ня дзесяць сакалоў на лебядзінае стада, браты, пушчаў то Баян: то ён чарадзейныя пальцы свае на ажываўшыя струны ўскладаў; яны-ж быццам самі князём славу ракаталі.

Пачнём-жа, браты, повесьць гэтую ад старога Ўладзімера да цяперашняга Ігара, які паказаў крэпкі розум і навайстрыў муж-