Старонка:Хрыстаматыя беларускае літаратуры. ХІ век—1905 год.pdf/164

Гэта старонка не была вычытаная

Тагды табе — жыцьце небам:
Усялякім тваім патрэбам
Жонка рада дагадзіці;
Стане крэпка ця любіці.
Скажа: муж мой, хоць старэнькі,
Ды разумны і міленькі!

|}

Так, так! У цяперашнім разумным веку хочаш спакойна жыць? Будзь філёзофам: бачыш — ня бачыш, чуеш — ня чуеш, — ба, ба, бы! Ды вось і Марыся ідзе сюды. Якая красачка! А ну, Куторга, падпусьці ей лёстачак…


ЗЬЯВА VІ-ая.

Марыся і Куторга.

Куторга. (Салодка пасьмяхаючысь, заляцаецца). Дабрыдзень, панна Мар’яна!

Марыся. (Саромліва). Дабрыдзень, пан Куторга!

Куторга. А як панна Мар’яна прыгожа выглядае, які сьвежы тварык, моў рожачка толькі што з пучка! З якой нецярпячкай я ждаў шчасьлівага мамэнту, каб пацалаваць беленькую ручку панны. (Падыходзіць з камічнай зграбнасьцю і цалуе руку Марысі. Тая, адступіўшы назад, абцірае руку хвартушком). Панна Мар’яна! Вы ня чуеце, вы ня ведаеце, як вас крэпка люблю, як па вас ныю.


№ 5. Романс.[1]

Рвецца маё сэрца да красьненькай розы,
Быццам пры калёсах атоса із лозы.
Па паньне Мар’яне душа ўся сумуе,
Быццам-бы зязюля жалосна кукуе.

Як ня бачу панны, жыцьце мне — магіла,
Галоўцы цяжэнька, уцякае сіла.
Ой, высах я, высах, як лапаць у печы
Горка-ж мая доля, хто мяне улечы?

Як цетраў ў лясочку жаласна балбоча,
Так маё сардэнька да панны сакоча.
Ні верашчака, каўбасы, дзялянка, —
Нішто не смакуе без цябе, каханка.

Дам табе я зэгар вялікі, як рэпа,
Няхай ён пры сэрцы крэпка тваім клепа
Ды напамінае, як цяжка я ною
І ні ў дзень, ні ў ночы ня маю спакою…

  1. Параўнаваць з попьска-беларускімі вершамі 18-га веку.