Старонка:Хрыстаматыя беларускае літаратуры. ХІ век—1905 год.pdf/167

Гэта старонка не была вычытаная

ды прыбяры бумагі. (Пісулькін важна садзіцца, вымае корак (заткальца) з чарнільніцы, разьбірае паперы і іншыя падае станавому, каторы садзіцца таксама пры стале, задам к Пісулькіну, а потым гаворыць да Марысі). Ну, Марыся, хадзі сюды бліжэй ды кажы мне шчырую праўду, — ты-ж бачыш, што ў мяне вусы не ната пыраны, дык я і не сярдзіты, — кажы, любіш ты Грышку Ліпскага?

Марыся. (Саромяючыся і перабіраючы хвартушок). Ну дык што?..

Кручкоў. За што-ж ты яго палюбіла?

Марыся. Сама ня ведаю, — вот так штось прыпаў к сэрцу. Ды як-жа яго ня любіць, калі ён малады, прыгожы хлопец, а сэрца ў яго залатое.

Кручкоў. Дык хош за яго замуж выйці?

Марыся. (З сарамлівасьцю). Але, хочу… калі за яго не пайду, то ўжо век мне, беднай, гараваці дзеўкай. Найясьнейшая карона! Зьлітуйцеся над намі ды стварыце наша шчасьце! (Кланяецца яму).

Кручкоў. Чаго-ж ты хочаш ад мяне?

Марыся. Найяснейшая карона! Скончце дзела няшчаснае між нашымі бацькамі не па судоваму, а па хрысьціянскаму абычаю: пагадзіце іх з сабою, — няхай больш ня індычацца, ды прымусьце, каб яны нас з Грышкам злучылі. Найясьнейшая карона! (Кланяецца яшчэ ніжэй і жаласьліва кажа далей). Ты-ж такі, хоць чалавек судовы, чыноўны, ды, пэўна, верыш у Бога, — дык дзеля ласкі Божай сатвары ты нам ласку, зладзь нашае шчасьце, а мы век будзем за цябе, тваіх дзетак і ўнучкаў Бога прасіць.

Кручкоў. Но, но, мілая, будзь спакойна! Я хоць чалавек, як кажаш, судовы, але ўсё зраблю па-хрысьціянску ды яшчэ на тваім вясельлі паскачу… Гэй, дзесяцкі! (Той уваходзіць). А чы, сабралася шляхта з ваколіцы?

Дзесяцкі. Усе сабраліся, хто з курыцаю, хто з кадобчыкам мёду, а хто з сушанаю рыбай. Чакаюць, што ваша міласьць ім прыкажа.

Кручкоў. Добра! Няхай усё аддадуць хурману ды спакуйце там добранька ў возе… Ты пакліч сюды Ціхона Пратасавіцкага з жонкаю. А Цюхай-Ліпскі з сынам ёсьць?

Дзесяцкі. Цюхай, апроч мёду й рыбы, прыцяг дзесяць вянкоў сушаных баравікоў, а сын яго — капу ражынкаў ўюноў.

Кручкоў. Добра, добра! Усё ўпакаваць асьцярожна! Ды кліч усіх сюды!

(Дзесяцкі выходзіць. Кручкоў строіць фурыозную фізыяномію: адзін вус ставіць угору, другі ўніз, З глыбіны сцэны выходзіць шляхта, баіцца, кланяецца нізка і хаваючыся адзін за другога. З ба-