Старонка:Хрыстаматыя беларускае літаратуры. ХІ век—1905 год.pdf/169

Гэта старонка не была вычытаная

мѣрно въ смыслѣ Статута Литовскаго раздѣла 8-го, параграфа 193-го, коймъ назначается въ пользу суда отъ тяжущихся гривны. Обжалованный Протосавитскій имѣетъ заразъ-же уплатить пошлинъ 20, прогонныхъ 16 и на канцелярію 10 рублевъ. Жалующійся Липскій въ половинѣ того, сьведкі, каторыя бачылі драку, а не баранілі, — па 9 рублёў, а вся прочая шляхта, што ня бачыла дракі, за тое, што ня бачыла, — па 3-ры рублі. Плаціце! (Садзіцца на месцы ды піша; шляхта шэпчацца паміж сабой, пасьля выбраны ўсімі зборшчык, Ціхон Альпенскі, падыходзіць да Пратасавіцкага, Ліпскага і іншае шляхты, зьбірае грошы і, злажыўшы іх у вадзін мяшок, падносіць, баючыся, да станавога ды кладзе на стол).

Ціхон. (Адлічыўшы зборшчыку грошы, калі той пашоў зьбіраць ад другіх). Э… глядзі ты! Як ён на бяду нашу ўсе ўказы й законы, як рэпу, грызе і не заікнецца, — хрэн яму ў вочы!

Куліна. Чаго тут дзівіцца? Відаць, судовы чалавек, дык ён на тым і зубы згрыз, — такая, бач, парода.

Кручкоў. (Як Альпенскі палажыў на стол грошы). А ўсё?

Альпенскі. Да капеячкі, найясьнейшая карона!

Кручкоў. Ладна, ідзі! Зараз будзе дэкрэт.

Ціхон. Ух, Госпадзі! Што гэта будзе, — хрэн яму ў вочы?!

Куліна. А што будзе? Вядома, юрыста, — абдзярэ ўсіх дачыста ды й паедзе з Богам да хаты.

Ціхон. Хрэн табе ў вочы, — каб прынаймні шкура была цэла, ато як дабярэцца да яе, будзе нячысты інтэрас!

Кручкоў. (Устае і выходзіць з папераю на сярэдзіну сцэны). Слухайце з увагаю!.. (Усе кланяюцца). Буду чытаць дэкрэт. (Ізноў кланяюцца). По указу его импера́торскаго величества, во временномъ присутствій, въ комплектѣ, составленномъ изъ участковаго засѣдателя и его письмоводителя, слушали дѣло, коего обстоятельства слѣдующія: Иванъ Тюхай-Липскій назвалъ Тихона Протосавицкаго мужикомъ; тотъ за такую обиду побилъ Липскаго, на что сей послѣдній представилъ и свидѣтелей. Разслѣдовавъ таковое дѣло, временное присутствіе, сообразно указу всемилестивѣйшаго государя Петра Великаго, въ 1688 г. марта 69-го дня послѣдовавшаго, и примѣняясь къ Статуту Литовскому раздѣла 5-го параграфа 18-го, — опредѣлило: а) Тихону Протосавицкому, какъ уголовному преступнику, назначается 1-е) 25 лозъ на голой землѣ безъ дывана[1] и 2-е) штрафа 25 руб. въ пользу временнаго присутствія. б) Ивану Тюхаю-Липскому, какъ нанесшему личное оскорбленіе Протосавитскому, назначается 1-е) 15 лозъ на дыванѣ и 2-е) 15 руб. штрафа въ пользу временнаго присутствія; в) свидѣтелямъ, которые видѣли драку и не разняли дерущихся, 1-е) по

  1. Бяз дывана — бяз посьцілкі. У даўнейшыя часы, калі каралі шляхціца розгамі, палажыўшы яго на голай зямлі, бяз дывана, — лічылася для яго вялікай зьнявагаю.