Старонка:Хрыстаматыя беларускае літаратуры. ХІ век—1905 год.pdf/17

Гэта старонка не была вычытаная

сердьца своего мужествомь; нап’лнів’ся ратьнаго духа, наведе своя храбрыя п’лкы на землю половецькую за землю русьскую.

Тогда Ігорь в’ззьре на светьлое солньце і віде от’ него тьмою вься своя воя прікрыты. І рече Ігорь к’ дружіне своей: „Братіе і дружіно! луче ж’ бы потяту быті, неже полонену быті; а в’сядем’, братіе, на своя б’рзыя комоні, да позьрім’ сіняго Дону“… „Хошчю бо, — рече, — копіе пріломіті конець поля половецькаго; с’ вамі, Русічі, хошчю главу свою пріложіті, а любо іспіті шеломомь Дону“.

О Бояне, соловію стараго времене! абы ты сія п’лкы ушчекотал’, скача, славію, по мыслену древу, летая орьломь под’ облакы, с’вівая, славію, оба полы сего времене, рішча в’ тропу Трояню, чрез’ поля на горы. Петі было песнь Ігореві, того внуку: „Не буря соколы занесе чрез’ поля шірокая, галіці стады бежать к’ Дону велікому“. Чілі в’спеті было, вешчій Бояне, Велесов’ внуче: „Комоні ржють за Сулою; звеніть слава в’ Кыеве; трубы трубять в’ Новеграде“.

Стоять стязі в’ Путівле, Ігорь жьдеть міла брата Вьсеволода. І рече ему буй-тур’ Вьсеволод’: „Одін’ брат’, одін свет’ светьлый ты, Ігорю! оба есве Свят’славліча. Седлай, брате, своя б’рзыя комоні, а моі ті готові, оседлані у Курьска напереді. А моі ті Куряне сведомі кметі: под’ трубамі повіті, под’ шеломы в’злелеяні, конець копія в’ск’рмлені, путі ім’ ведомі, яругы ім’ знаемы, луці у


ствам сваё сэрца; напоўніўся ваяўнічым духам і навёў свае храбрыя палкі на палавецкую зямлю за зямлю рускую.

Паглядзеў тады Ігар на сьветлае сонца і бачыць, як пакрыла яно цемнатою ўсіх яго вояў. І кажа Ігар сваёй дружыне: „Браты і дружыньнікі! Лепей-ка быць пабітаму, чым узятаму да няволі. Узьсядзем-жа, браты, на сваіх шыбкіх коні ды й пабачым сіняга Дону“. „… Бо хачу, кажа, прыламіць піку аб дальні загон палавецкага поля; з вамі, русічы, хачу або галаву сваю злажыць, або напіцца з Дону шоламам“.

О, Баяне, салавей даўнага часу! Вось каб ты апяяў гэтыя палкі, бегаючы, салавею, па дрэву думак, лятаючы арлом пад ваблокамі, зьвіваючы, салавею, абедзьве часьці гэтага часу (мінулае і сучаснае), рыскаючы Траянаваю сьцежкаю цераз поле на горы. Выпадала пяяць песьню Ігару, унуку таму: „Ня бура сакалоў занясла цераз поле шырокае, а стая галак бяжыць к Дону вялікаму“. І выпадала пяяць, чарадзей Баяне, Вялесаў унуча: „Коні іржуць за Сулаю; зьвініць слава у Кіеве; трубы трубяць у Новагорадзе“.

Стаяць сьцягі ў Пуціўлі, Ігар жджэць мілага брата Ўсевалада. І кажа яму буй-тур Ўсевалад: „Адзін брат, адзін сьвет сьветлы — ты, Ігару! Абодва дзеці Сьвятслаўлевы. Сядлай, браце, сваіх шыбкіх коні, а мае табе гатовы, асядланы ўперад ля Курску. А мае куране табе ведамыя людзі: пад трубамі спавіты, пад шаломамі усьпешчаны, канцом пікі ускормлены, шляхі ім вядомы,