Старонка:Хрыстаматыя беларускае літаратуры. ХІ век—1905 год.pdf/170

Гэта старонка не была вычытаная

10 лозъ на дыванѣ и по 10 руб. штрафа въ пользу временнаго присутствія; д) всей прочей шляхтѣ, которая не видѣла драки, за то, что не видѣла, а тѣмъ самымъ не могла и разнять дерущихся, назначается 1-е) по 5 лозъ на дыванѣ и по 5 руб. штрафа въ пользу того-же присутствія. Напослѣдокъ: г) примѣняясь къ указу ея величества Анны Іоанновны 1764 г. октября 45-го числа, за не гербовую бумагу, употребленную и имѣющуюся по сему дѣлу, — Протосавитскій 5, Липскій 3, свидѣтели по 2, а все прочіе по 1 рублю уплотять… Кончено! Цяпер зборшчык няхай зьбірае грошы, пасьля-жа прымемся за лазу. (Падыходзіць да столу і ўглыбляецца ў паперы).

Ціхон. У…у…у… бацьке мае родныя! Хрэн яму ў вочы, — 25 лоз ды яшчэ й не на дыване, а на голай зямлі! Даў-бы сто рублёў, каб дыван падаслалі. (Кручкоў нібы-то ўглыбляецца ў чытанне папераў; зборшчык зьбірае грошы, пачынаючы ад Пратасавіцкага, каторы, аддаўшы зборшчыку грошы, падкрадваецца к Пісулькіну, адклікае таго ў бок і савае 25-руб. бумажку).

Ціхон. Дабрадзею, ратуй няшчаснага ды навучы, як ад лазы збавіцца!

Пісулькін. (У бок, разглядаючы бумажку). Харашо быць пісьмавадзіцелем у разумнага чалавека, маляваныя госьцікі! (Па- казваючы на бумажку). Самі ў карман лезуць, ня нада й рук выцягіваць. (Да Ціхона). Ня ведаю, што рабіць! Ён сам баіцца, каб, зрабіўшы вам палёгку, перад судом не адказваць. Але папробуйце. (Тут падыходзяць другія шляхты і слухаюць яго рады). Злажыце яму добры гасьцінчык, а вось паквапіцца? Пагаварыце з сабою і злажыце, а я, тымчасам, папрабую ўгаманіць яго. (Падыходзіць да Кручкова і шэпча, той злосна адказвае).

Кручкоў. Не магу, не магу! Знаеш, по всемилостивѣйшему указу нашаго государя 1881 года сентября 75-го дня какой вялікі адказ за поблажку сторонамъ въ уголовномъ преступленій!? Ня толькі пасаду магу страціць, но і лічнасьць подвергнется опасности.

Ціхон. Жонка, а жонка, — хрэн табе ў вочы! Прынясі шкураны мяшок, што ляжыць у кубле з грэчкаю; там ёсьць сто рублёў, трэба выкупіць шкуру. Ох, даражэй яна каштаваць будзе, — хрэн ёй у вочы!

Куліна. Што? Нацярушыў бяды, а цяпер расплачывайся. (Выходзіць ды праз мінуту варочаецца з мяшком).

Грышка. (Да бацькі). А ну, бацька, рассупонь свой мяшок ды вынь якіх рублёў з 50, — можа і тваю пашануюць шкуру. (Да іншае шляхты). І вы разварушыцеся: каторыя бачылі драку — па дзесяць, а каторыя ня бачылі — па пяць рублёў, — злажыце ў кучу ды паднясіце найясьнейшай кароне. Дык ён зжаліцца над вамі і дзела кончыць, вось як яны, людзі судовыя, умеюць: і воўк