Старонка:Хрыстаматыя беларускае літаратуры. ХІ век—1905 год.pdf/172

Гэта старонка не была вычытаная

Куліна. (Ставячы). Гарачая, ой, гарачая, найясьнейшая карона!

Кручкоў. Вот я тут зараз цэлую справу кончу. Налівайце кубкі! (Куліна з Ціхонам наліваюць, падаюць Кручкову, Пісулькіну і ўсім іншым). Грышка, любіш ты Марысю? Хочаш з ёю да шлюбу?

Грышка. Ой, хочу, вельмі хочу! Найясьнейшая карона! Бог мяне пакарай, калі я ня дам ёй шчасьця адружыўшыся.

Кручкоў. А ты, Марыся, любіш Грышку? Хочаш з ім век дзяліць шчасьце і гора? (Марыся, засароміўшыся, паварочваецца тварам да сьцяны ды дзёрпаець яе пальцам). Ну, што? Чаго маўчыш?

Марыся. А ўжо-ж, калі маўчу…

Кручкоў. Дык — хочу? Ладна! Любіш ты Грышку?

Марыся. (Сарамліва). Але…

Кручкоў. Крэпка яго любіш?


№ 7. Романс.

Марыся.

Найясьнейшая карона!
Трудна мне бяз Грышкі жыці.
Ніяка земская прапона
Ня ў сілах нас разлучыці!
Сэрца маё — яго меньне,
Яго любоў — мая сіла.
Без яго мне сьмерць — спасеньне,
Без яго мне сьвет — магіла.
Няхай бацьке лаюць, мучаць,
Ні з кім другім ня зручуся.
Калі з ім мяне разлучаць,
Я ў Прыпяці утаплюся.

Кручкоў. Ну, калі так крэпка яго мілуеш, дык ужо няма чаго раздумваць. Панове бацькі! Трэба іх злучыць, а то новае ўгалоўнае дзела зваліцца на вашы голавы. Пане Ліпскі, чы прымаеш, ваша, мяне за свата для свайго сына?

Ліпскі. Ды ўжо-ж, найясьнейшая карона! Задумалі дзела то й канчайце яго з Богам, — я рад буду блаславіць.

Кручкоў. Дайце сюды ручнік! (Падаюць, а ён закідае яго сабе на плячо). Ну, вот я і сват! Што, панове Пратасавіцкія, — аддаеце вашу дачку за Грышку?

Ціхон. Такога свата трудна ня ўважыць. Хадзі, жонка, хадзі, пане Ліпскі, — хрэн табе ў вочы! Паблаславім дзяцей, а там потым адгуляем вясельле. На пасаг дам два гарцы грошай і шляхецкую худобу, а па сьмерці-ж нашай — самі ўсё забяруць.