Старонка:Хрыстаматыя беларускае літаратуры. ХІ век—1905 год.pdf/174

Гэта старонка не была вычытаная

Ўсяго досыць — прызірніся:
Еж, пі, хоць расьперажыся.

Хор.Эй-чух! чумандра,
Чумандрыха весяла!

Куторга.Ёсць гарэлка, луста хліба,
Уюны й сушона рыба.
Чаго ж болей людзям трэба?
Пінчуку тут даў Бог неба!

Хор.Эй-чух! чумандра,
Чумандрыха весяла!

Куторга.Як зьбяром дабро дачыста,
Завязём на торг да міста,
Тады квартаю — чырвонцы,
Гарцам мерым — карбавонцы.

Хор.Эй-чух! чумандра,
Чумандрыха весяла!

Куторга.Дзяўчаты нашы, як лані,
Харашэйшы, як ясны пані.
Зіркне катора — маспане! —
Сэрца з-пад жабра дастане.

Хор.Эй-чух! чумандра,
Чумандрыха весяла!

(Чуваць звонікі. Шляхта, ап’янелая, хістаецца па сцэне без парадку; гутарка агульная бяз сэнсу; Куторга пасярэдзіне сцэны раняе з рук кубак і засынае; Кручкоў бярэ ўбок Альпенскага і кажа яму):

Кручкоў. Ведаеш, што на цябе казаў Статкевіч?

Альпенскі. А што?

Кручкоў. Ён казаў, што ты не шляхціц.

Альпенскі. Што? Ён мяне так зневажае? Вось я ж яму пакажу маё шляхецтва.

Кручкоў. Не пры мне, — як паеду, тады з ім расправішся! (Адыходзіцца, бярэ ўбок Статкевіча.) Знаеш? Цябе Альпенскі аблаяў мужыком.

Статкевіч. Ён сьмеў назваць мяне мужыком? Мне сам Юры Кабылінскі падпісаў грамату, — дык я ж на шкуры яго выпішу сваё шляхецтва! (Шугаецца да Альпенскага і пачынаюцъ біцца.)

Ліпскі. Найяснейшая карона! Шляхта напілася і завялася біцца. Бойцеся Бога, раздыміце, а то і з вас штраф будзе належаць!

Кручкоў. Не ка мне, не ка мне, — няхай у суд падаюць, тагды прыеду на следства! Бывайце здаровы! (Выходзіць з Пісулькіным.)

Ціхон. Віват, найяснейшая карона!!