Старонка:Хрыстаматыя беларускае літаратуры. ХІ век—1905 год.pdf/175

Гэта старонка не была вычытаная

Усе. (Апроч тых, што б’юцца). Віват, найясьнейшая карона!!..

(Заслона апускаецца, пакідаючы на перадзе сцэны Куторгу; той прачынаецца).

Куторга. Што? Ужо разышліся? А там чутна й бойка! Добра прыказка кажа: пінска шляхта як нап’ецца, то напэўна падзярэцца. (Да публікі). Ды вы ўжо, найясьнейшыя панове, спаць хочаце? А што? Ня праўда! Дык:

№ 9.

Найясьнейшая публіка!
Прашу цябе: ня дзівіся,
Бяда гэта невяліка,
Што мы крыху папіліся.
Няхай шчасная разьвязка
Пінскай шляхце ад вас будзе,—
Дайце „браво“, калі ласка,
Ды і з Богам, добры людзі!



Вінцэсь Каратынскі.


ЎСТАВАЙМА, БРАЦЦЫ!..

Ўставайма, браццы, за дзела, за дзела!
З поўначы певень залопаў крылом.
Ну-жа, каб жыва работа пасьпела, —
Выслаць гасьцінец жаўценькім пяском!