Старонка:Хрыстаматыя беларускае літаратуры. ХІ век—1905 год.pdf/18

Гэта старонка не была вычытаная

ніх’ напряжені, тулі отворені, саблі із’острены, самі скачють акы серыі в’лці в’ поле, ішчючі себе чьті, а князю славы.

Тогда в’ступі Ігорь князь в’ злат стремень і поеха по чістому полю. Солньце ему тьмою путь заступаше; ношчь стонушчі ему грозою птіць убуді; свіст’ зверін’… дів’ клічеть вьрху древа, веліть послушаті землі незнаеме, В’лзе і Поморію, і Посулію, і Сурожю, і Корсуню, і тебе, тьмутороканьскый б’лван’! А Половьці неготовамі дорогамі побегоша к’ Дону велікому; крычать телегы полуношчі, рьці лебеді роспушчені. Ігорь к’ Дону воі ведеть… В’лці грозу в’срожать по яругам’; орьлі клек’томь ні кості звері зовуть; лісіці брешуть на чьрленыя шчіты. О русьская земле! уже за шеломенемь есі.

Д’лго ночь мьркнеть; зарясвет’ запала; мьгла поля покрыла; шчекот’ славій ус’пе; говор’ галічь убуді. Русічі велікая поля чырленымі шчіты прегородіша, ішчючі себе чьті, а князю славы.

С’ заранія в пят’к’ потоп’таша поганыя п’лкы Половецькыя і разсушася стреламі по полю, пом’чаша красьныя дев’кы половецькыя, а с’ німі злато і паволокы і драгыя оксаміты; …япончіцамі і кожюхы начаша мосты мостіті по болотом’ і грязівым’ местом’ і вьсякымі узорочьі половецькымі. Чьрлен’ стяг’, бела хоруговь, чьрлена чол’ка, сребрено стружіе храброму Свят’славлічю! Дремлеть в’ поле Ольгово хороброе гнездо, далече залетело. Не


каляіны ім знаёмы, лукі ў іх нацягнуты, каўчаны адчынены, шаблі навойстраны, самі скачуць, як шэрыя ваўкі ў полі, шукаючы сабе чэсьці, а князю славы“.

Тады ўлажыў нагу князь Ігар у залаты страмень і паехаў па чыстым полі. Сонца яму цемнатою дарогу заступала; ноч стагнала яму гразою і птушак узбудзіла; сьвіст зьвярыны… птушка лесавая паверх дрэва клікае, дае загад, каб пачулі нязнаныя землі — Волга і Памор’е, і Пасуль, і Сурож, і Карсунь, і ты, тмутараканскі балване! А полаўцы пабеглі к вялікаму Дону ненаторанымі дарогамі; скрыпяць іх калёсы а поўначы, як распушчаныя лебедзі. Ігар к Дону вояў вядзе… Ваўкі бяду па равох варожаць; арлы клёктам на косьці зьвяр’ё гукаюць; лісіцы брэшуць на бліскучыя чырвоныя шчыты. О руская зямля! ужо ты за кардонам.

Доўга меркне ноч; сьветлая зара запала; імгла палі пакрыла; салаўінае шчоўканьне замёрла; гоман галаччы узьняўся. Вялікае поле перагарадзілі русічы чырвона-бліскучымі шчытамі, шукаючы сабе чэсьці, а князю славы.

Спазаранку ў пятніцу, патаптаўшы паганыя палавецкія палкі і рассунуўшыся стрэламі па полю, памчалі прыгожых дзевак палавецкіх, а з імі золата і пакрыўкі і дарагія аксаміты; …апанчамі, і кажухамі, і ўсякімі ўзорнымі палавецкімі тканінамі пачалі масьціць масты па балотах і гразкіх месцах. Сьцяг чырвоны, харугва белая, бунчук чырвоны, струг сярэбраны — храбраму Сьвятслаўлічу! Дрэмле ў полі храбрае Алегава гняздо, далёка заляцела. Ня было