Старонка:Хрыстаматыя беларускае літаратуры. ХІ век—1905 год.pdf/180

Гэта старонка не была вычытаная

Бо ты, мілы дударэнька,
Так іграеш харашэнька,
Што душа аж расплывецца,
Што аж сэрца затрасецца,
А ад радасьці сьляза пальлецца…

|}

1858 г., лістапад,
Менск.

Н. Караткевіч.

II.

Слоўна з неба Божы дар,
Панаддзьвінскі дудар,
Завярнуў у маю хату,
Як-бы к куму або свату…

1858 г., 13 лістапада.
Магілеў.

Т......кі.

III.

К дудару Арцему ад наддзьвінскага мужыка.

Што табе, дудар, прысьпела
Сьмелы песьні завадзіць?
Ці то лёгкае, брат, дзела
Нашу брацьцю прасьвяціць?

Крыкнуць на цябе паноўя,
Што ты шкоднік і місьцюк,
Страціш голас і здароўе
І дуду упусьціш з рук.

І абмыешся сьлязамі,
І падумаеш няраз:
„Божай ласкі нет над намі
І нет праўды сярод нас“.

Ты мяне, аднак, ня слухай,
Мала што я завяду! —
Цэлай грудзьдзяй дуй і дмухай
У жалейку і ў дуду!

Не гнявіся за абмылку,
Што зачаць я не пасьмеў:
Калі Бог табе даў сілку —
Дуй, як дуў, — пяі, як пеў!