Старонка:Хрыстаматыя беларускае літаратуры. ХІ век—1905 год.pdf/181

Гэта старонка не была вычытаная

Грудзяй цэлай гудзі сьмела,
На увесь мужыцкі сьвет, —
Што пасееш, будзець цэла;
Будзець некалі і цьвет…

То-то радасьць, радасьць будзець,
Калі Бог за мужыкоў
Ды вянок табе прысудзіць
З белых рож і васількоў!

Белы рожы — то за гэта,
Што ты совесьць беліш нам,
Што нас вывеў ад Яхвэта,
Хоць наш бацька, вучуць, хам.

Васількі — то, брат, нябёсы,
Адкуль кожны Божы дар,
Адкуль сонца, дожджык, росы,
Адкуль мы і ты, дудар.

Так, мой мілы брат Арцёмка,
Бог цябе благаславі!
Іграй шчыра, пяі громка
І жыві нам ды жыві!

|}

23 марца 1859 г.,
Віцебск.

Я. Вуль.


Аляксандар Ельскі.

(1834—1916).

З ВЕРША «В. ДУНІНУ-МАРЦІНКЕВІЧУ».

Здароў, Вінцэсь, айцец „Гапона“!
Табе паклон ад Гэлікона
За „Вечарніцы“, й за „Дудара“,
І за „Навума” — сяла гаспадара.

Бо твае песьні гладкі і лоўкі —
Яны гамоняць нам да галоўкі
І сэрцу кажуць скакаць пад час,
Калі ты ўзьлезеш на наш Парнас.

Маўчыш цяпер, а чаму так?…
Няўжо-ж у цябе мысьлі брак?
Няўжо-ж гутарку мог ты забыць?
Няўжо-ж ня хочаш гаманіць?