Старонка:Хрыстаматыя беларускае літаратуры. ХІ век—1905 год.pdf/182

Гэта старонка не была вычытаная

Эй! — разгукайся толькі ўзноў,
Ды пацеш-жа мужычкоў,
Ім трэба песенькі сваей!
Дык ты-ж, Вінцэсь, ты ім запей…

… сумленны дзед,
Наш стары лірнік і поэт,
Слаўцо із сэрца я кладу,
Ды толькі нам зайграй: ду-ду!

Бо ўжо вельмі сумна стала,
Як твая песьня замаўчала.
Брокгауз ў Ліпску выдрукуець
І грошам цябе пачастуець…

Паслухай толькі братняй рады
І ня бойся жаднай[1] зрады.
Бо ты сядзіш у Люцыне,
Ў сваёй хаце пры каміне,

І ня ведаеш, што можна, —
Толькі з толкам, асьцярожна…
Будзь здароў-жа, пане браце,
Зычу: хай у тваёй хаце

Ляжыць бохан на стале
Ды ў мяшочку у цябе
Няхай будзе поўна грошы,
Сэрцам будзь нам ўсё харошы!

Кабы статачак ручыўся,
Каб ты ніўкаю разжыўся,
Каб зубатыя ваўкі
Не паелі жарабкі,

Пчолкі каб давалі мёду,
Каб да сотага ты году
Весела, здарова жыў,
А па сьмерці піва піў…

Замосьце,
27 чэрвеня 1872 г.

|}


Фэлікс Тапчэўскі.

З ВЕРШУ „ВЕЧАРЫНКА“.

… Быць яны там угарэлі, так і ходзяць хамянём,
Загудзелі, заскрыпелі, аж смычкі бурчаць ваднём.
Музыкант, што йграў у скрыпку, упёр локцем у жывот,
Узваліў нос на кабылку і разінуў дужа рот;

  1. Ніякай.