Старонка:Хрыстаматыя беларускае літаратуры. ХІ век—1905 год.pdf/183

Гэта старонка не была вычытаная

Як прыўдарыць з усей сілы, толькі пыл са струн ідзець,
Пасінелі на ём жылы і пот каплямі цячэць.
Пасьля неяк засмурыжыць, бздрынкнець пальцам па струнах,
Бараду уверх падымець, а смычком тым мах ды мах.

Трубач рэдка, але ёмка раз-па-разу заравець,
Сьціхнець троху, пасьля лоўка усім тахту задаець
Разам йскрыпкі падхвацілі і басэтля завяла,
Усіх як ёсьць аглушылі, тут пацеха і пашла.

Пачаў першы ў акулярах пан парадак завадзіць,
А за ім усе у парах сталі мазурку хадзіць.
Кожны рукі растапырыць і ляціць—вот як арол,
Ляпнець нагой ды падкінець, скрабянець падошвай пол.

Стук ды топ напераменку, разам верць, як на шрубе,
Абоймець за стан паненку ды й шавыр! каля сябе,
Раз ды два кругом абкруціць, ахваціўшы яе стан,
Посьле фурт! крыху адпусьціць ды й пашлі ізноў у тан.

Толькі пырхаюць іх полкі, валяць, знай, на перавал,
А паненкі дрыб-дрыб толькі, мусіць, шаг іх троху мал.
Як у корні, паніч смаліць, яна—ў прысьцяжцы ідзець,
Сам шырока ногі ставіць, тая дробненька сячэць.

Як замлеюць ужо ногі, ідуць цішай раз-параз,
Разам верць! сайдуць з дарогі, к крэслам падайдуць якраз;
Шлёп! абое разам селі, сталі моўчакам сядзець;
Замарылісь, упацелі, пара клубам з іх ідзець.

Тут паненка распусьціла у руках індычы хвост,
Памахала, пакруціла і ўраніла на памост.
Паніч крута схамянуўся, брык! падскочыў, цап! азяў,
Напярод дугой сагнуўся ды й паненцы тыц! падаў.

Тады яна кіў галоўкай, і паніч ей кіў назад,
Шапярнулі са два слоўкі, шлёп: і сеў з ей тут у рад:
Як драбочак аддыхнулі, пашлі кадрылі скакаць,
Крэслы троху адпіхнулі і дай парамі стаяць;

Ходзяць неяк, мітусяцца то назад, то напярод,
Хваць папарна абнімацца ды круцель, як калаўрот.
Пакуль шэсьць кален, ламалісь, яшчэ дукрыў што-нібудзь,
Посьле разам памяшалісь, не паняў ніяк, што йдуць…

Лепельшчына, 188* г.

|}