Старонка:Хрыстаматыя беларускае літаратуры. ХІ век—1905 год.pdf/186

Гэта старонка не была вычытаная

Плачуць голыя, бяз хлеба, дзеці,
Аж цяжка на іх глядзеці.
Ні ў чым нямаш там парадку,
Бо сын лае сваю матку,
Гоніць з хаты бацьку, дзеці —
Нямашака дзе падзеці…
Бо гарэлка падгравае,
І на штукі паджыгае.
А праспаўшысь нездаровы,
Сам сябе караць гатовы;
Ён сам добра тое знае,
Што за свой грош ліха мае.
Хоць і каецца, шкадуе, —
Як уп’ецца, ўзноў ня чуе…
Іншы п’яніца гаворыць:
Чалавека грошы мораць,
Хто ўсё грошы сабірае,
Толькі душу пагубляе.
Ён за грошы цап! рукамі,
А чорт яго цап! з грашамі.
Ухопіць і не пакіне,
Навек душа ў пекле згіне.
А я, чым душу губіць,
Лепей буду водку піць.
І як-жа нашаму брату ня піць:
Як чорны вол, нядзелю працуе,
Што і плеч сваіх ня чуе;
Прыдзе сьвята — трэба сапачыць
Ды й душу сваю ажывіць.
Ну й зойдзець к якому Бэрку
І вып’ець з гора кватэрку.
А як выпіў чарку-дзьве,
Дык і закружыла ў галаве…
На тое Бог сьвята даў,
Каб чалавек рызыку паказаў.
Грошай няма, хамут застаў…[1]
Адна толькі рэч нас вяжа, —
Хто разумны, няхай скажа:
Чаму гэтак цяпер стала,
Многа людзей перастала
Піць гарэлку без адкладу,
А на сьвеце нямаш ладу?
Ксёндз сварыцца, навучае,
Просіць, грозіць, выклінае.
Аднакава-ж, тэй навукі
Не прыстаюць паном гукі…

  1. Магчыма, што гэтыя радкі занесены ў „Гутарку Паўлюка“ з іншай гутаркі.