Старонка:Хрыстаматыя беларускае літаратуры. ХІ век—1905 год.pdf/187

Гэта старонка не была вычытаная

Пан карчмы новыя стаўляе,
З бравароў гарэлку дастаўляе…[1]
Хоць і пан цьвярозых любіць,
А ўсё-ж водкай людзей губіць.
Хоць ксядзы нам піць бароняць,
Паны водку, аднак, гоняць.
Трудна-ж гэтак нам зрабіці:
Быць цьвярозым, — водку піці…

|}


З „Гутаркі Кузьмы з Апанасам“.

Кузьма, сядзеўшы з Апанасам,
Яму гаворыць добрым часам:
— „Мінулісь даўныя гады,
Як жылі нашы дзяды.
Багатшае было сяло,
Як мудрых паноў ня было:
Усе тады лепей гулялі,
Дзесятнікі нас не ганялі,
Ураднікі так не каралі.“
— "Цыц, брат, сказаў Апанас;
Цяперашні наш лепей час.
Цяпер тужыць нам нет а чом:
На аднэй мілі сем карчом.
А хочучы павесяліцца,
Ня трэба далей валачыцца,
Цяпер што толькі ступіў,
Каб грошы, ўсё-б гарэлку піў!
Гарэлкі вып’еш, — як ад перцу,
Па жылам пойдзець і па сэрцу.“
Кузьма за гэта ў злосьць ўступіў,
Чуць Апанаса не пабіў:
— „Што ты мне тут баўтаеш?
Тагды у нас бывала сьвята,
Калі мяцецца было хата…
А гэта што цяпер за дзіва?
Гарэлку гоняць, вараць піва!
Цяпер вясельле ці гуляць,
У пана трэба запытаць;
Даўней было — дроў прадасі,
Гарэлку п’еш, пірог ясі.
Цяпер пан пруцік запраціў,
Хіба украдкам хто схваціў.

  1. Гл. вынаску на стр. 180.