Старонка:Хрыстаматыя беларускае літаратуры. ХІ век—1905 год.pdf/188

Гэта старонка не была вычытаная

Ато сядзі цяпер бяз солі, —
Сеч лесу не даюць нам волі.
Бывала хату прадасі,
Дык добра вып’еш і зьясі.
Цяпер-жа печ штоб пратапіць,
Лазіну трэба церабіць…

|}


З „Казаньня“.

Вот цяпер які люд стаў:
Хіцер, зол, няўдал, лукаў!
Сябе любяць ўсяго болі,
Па сваёй ідуць ўсе волі.
Над скарынкай хлеба млеюць,
Даць галоднаму жалеюць;
Гоняць беднага з двара,
Хоць якая будзь пара…
Хто бяз грошы і бяз хлеба,
Тых людзей і нам ня трэба.
А калі ды хто багат, —
Кожнаму і сват і брат.
І пан цягнець за багатым,
Калі судзіць брата з братам.
Багач скрыўдзіў, ён і праў;
Бедны скрыўджан — і прапаў,
Выйграць справу яму трудна.
Нуднаму усюдых нудна!
К спраўніку ён не даб’ецца,
Толькі шыі дастаецца.
К сэклетару бяз прыносу
Не патыкай бедны носу.
Было-б то над чудам чуда,
Каб бядняк праў выйшаў з суда.
Хто абодраны і нагі,
Таму ніякой увагі,
А адзетага багата
Маець пан за пана-брата.
Хоць і ён крутнёй разжыўся,
Добра сьлёз людзкіх напіўся,
Ды чэсьць ад усіх яму,
Калі прыдзець ён к каму.
А бядняк душой будзь чэсьцен,
Ён і злодзей і бязчэсьцен.
Свой свайго у нас бывала
Не дапусьціць а ні мала